АГУЛЬНАНАЦЫЯНАЛЬНЫ ░▒▓ С Т Р А Й К ▓▒░

  • Подписчики: 618 подписчиков
  • ID: 27999340
Блокировка:
Нет ограничений
Верификация:
Сообщество не верифицировано администрацией ВКонтакте
Видимость
открытое
Популярность:
У сообщества нет огня Прометея
Домен:
bielruch

Описание

Суполка ў facebook https://www.facebook.com/home.php?sk=group_112194662200865 Вiтаю, шаноўныя. У сецiве зараз ствараецца шмат iнiцыятыў, мерапрыемстваў, суполак, рухаў. Шмат падзей вынiкам якiх можа стацца не падзеньне рэжыму, а новыя правакацыi накшталт той, што адбылася 19 сьнежня. Каб пазбегнуць крывi i дасягнуць галоўнай мэты, вольнай Беларусi, рыхтуемся да АГУЛЬНАНАЦЫЯНАЛЬНАГА СТРАЙКУ. Плошчу можна разагнаць. Разагнаць агульнацыянальны страйк - немагчыма. Асноўная наша задача на дадзеным этапе - стварыць масавую, разьвітую сетку супраціву па ўсёй Беларусі - Рух “За новыя выбары без Лукашэнкі”. Для гэтага кожны прыхільнік Руху павінен стварыць суполку колькасьцю 3-7 чалавек і зарэгістраваць яе на сайце Руху (http://www.bel-ruh.org/11--struktury--fr--pg) Для рэгістрацыі суполкі неабходна выслаць праз адрас (э-пошту) суполкі на адрас: zanbv11@gmail.com паведамленьне аб стварэньні суполкі Руху, яе назву і тэрыторыю дзейнасьці, горад ці раён (прыклад: суполка імя Кастуся Каліноўскага г. Ліда). Падпольле менавiта ў рэальным жыцьцi. Сецiва, мабiльную сувязь могуць адключыць у адказны момант. Апроч таго патрэбныя асабiстыя сувязi памiж людзьмi. Трэба каб людзi ў суполках ведалi адзiн аднаго. Салiдарнасьць - лепшая зброя супраць страху, супраць рэжыма. Яднаемся! Далей прыводзяцца выкладкi з артыкулаў Зянона Пазьняка датычныя Руху. Рух “За новыя выбары без Лукашэнкі” павінен разгортвацца і разьвівацца ў шырыню. Кожная суполка існуе аўтаномна, гарызантальныя сувязі да пэўнай пары адсутнічаюць, каардынацыйны цэнтар знаходзіцца за межамі дасягальнасьці рэжыму. Сябры суполкі павінны ведаць адзін аднаго, спатыкацца, абмяркоўваць падзеі, абменьвацца навінамі і распаўсюджваць інфармацыю на папяровай аснове, якая будзе рэкамендавана (альбо прыслана) каардынацыйным асяродкам (альбо якой валодае суполка ў межах сваёй тэрыторыі). Сябры Руху разумеюць (павінны разумець), што яны дзейнічаюць ва ўмовах дыктатуры, рэпрэсіяў, беззаконьня, хлусьні, нянавісьці і перасьледу ўсяго беларускага. Мэтады грамадзка-палітычнай дзейнасьці, якія магчымыя ў дэмакратычных краінах, тут не падыходзяць. Сябры Руху таксама ўсьведамляюць, што ніякая схема дзейнасьці, ніякія пляны і праекты не запрацуюць і не рэалізуюцца, і ніякае змаганьне ня стане выніковым, і нават не ўзьнікне, калі ня будзе людзей, нацыянальны ўзровень і сьвядомасьць якіх здольныя забясьпечыць гэтае змаганьне і рэалізацыю задачаў. Таму на пачатковым этапе істотным момантам для суполак паслужыла б імкненьне да асэнсаваньня сябе і сваёй краіны, культуры, мовы, гісторыі, будучыні, бо ўсё грамадзтва можа злучыць разам толькі нацыянальная ідэя і ўсьведамленьне таго, што наша нацыя і ўся Беларусь – у небясьпецы, і што лёс кожнага чалавека ад таго залежыць. Цяпер пра рэвалюцыю. Хто яшчэ няглыбака думаў, мусіў бы цяпер зразумець, што немагчымыя ніякія выбары без Лукашэнкі пры рэжыме Лукашэнкі. РУХ “За новыя выбары без Лукашэнкі” – гэта наша дарога да рэвалюцыі. І той, хто хоча волі і свабоды Бацькаўшчыны і сьветлай будучыні для Беларусі – ступае на гэты шлях. Па ім трэба ісьці. Тут добры пачатак, які ўжо расьце. Усё хораша прадумана. Суполкі Руху можна ствараць усюды, нават у “вертыкалі” узурпатара (калі там знойдуцца дэсідэнты). Выявіць суполкі варожым сілам практычна немагчыма, пакуль арганізацыі ня злучацца ў масавую сілу, а ўжо тады – хто каго. І будуць выбары – без Лукашэнкі. (Пра РУХ можна пачытаць тут: http://www.bel-ruh.org/ ) Рух разьлічаны не на скампрамэтаваную “апазыцыю”, а на сьвежых людзей, на ўсё грамадзтва. Тыя, што супрацоўнічалі з рэжымам, падтрымлівалі ўсе яго фальшывыя выбары ды рэфэрэндумы і завялі людзей у пастку правакацыі 19-га сьнежня, тыя ў Рух ня пойдуць, а калі б каторыя і пайшлі, то ад іх была б толькі шкода. Дзеяньні, якія адбываюцца ў палітыцы вакол нас і на Ўсходзе, і на Захадзе, заўсёды сьведчаць беларусам гучна і адкрыта: станьце с