Сообщество не верифицировано администрацией ВКонтакте
Видимость
открытое
Популярность:
У сообщества нет огня Прометея
Домен:
club166435700
Описание
Бібліятэка заснавана ў снежні 1977, адкрыта для чытачоў 27 красавіка 1978 года. Бібліятэка з’яўляецца філіялам ДУ “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Віцебска”, з 1994 года носіць імя славутага беларускага пісьменніка Ул. Караткевіча. З 2000 года бібліятэка працуе па мэтавай праграме “Нам засталася спадчына”, з 2008 года - у статусе цэнтра краязнаўства. Бібліятэка праводзіць актыўную выхаваўчую работу сярод дзяцей і падлеткаў ў розных накірунках, але асаблівая ўвага надаецца прапагандзе матэрыялаў па краязнаўству. Да паслуг карыстальнікаў фонд краязнаўчай літаратуры, электронны рэсурс “Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць”, краязнаўчая картатэка. Запрашаем вас прыняць удзел у шматлікіх акцыях, конкурсах і цікавых мерапрыемствах, а таксама стаць членам гуртка “Бусляня”, які аб’ядноўвае ўсіх, хто сябруе з прыродай і любіць наш родны край.
Бібліятэка працуе:
Аўторак - пятніца: 9.00 - 19.00
Субота, нядзеля: 10.00 - 18.00.
Выхадны дзень - панядзелак.
Санітарны дзень - першы аўторак месяца.
Тэлефон: 37-02-77