Описание
Беларускі архіў вуснай гісторыі прадстаўляе Першы беларускі конкурс відэа-інтэрв’ю “Памяць Народа”. Галоўная ідэя конкурсу – зацікавіць маладых людзей лёсамі сваіх родных, сваякоў і знаёмых старэйшага пакалення.
Умовы конкурсу “Памяць Народа”
Дзеля таго, каб прыняць удзел і перамагчы, неабходна зняць успаміны чалавека старэйшага пакалення і даслаць атрыманае відэа-інтэрв’ю арганізатарам конкурсу:
1. Прымаюцца відэазапісы зробленыя ад 15 студзеня да 15 траўня 2015 году ;
15 траўня - 20 траўня – праца экспертнай групы і галасаванне на канале Youtube;
25-26 траўня – узнагароджанне пераможцаў конкурсу.
2. Працягласьць відэа ад 4-5 да 20-25 хвілінаў.
Арганізатары могуць дапамагчы з прасцейшым мантажом відэа.
3. Галоўны крытэр ацэнкі дасланых відэа – цікавасьць, даўніна й унікальнасьць успаміну.
Прапануем здымаць і дасылаць успаміны, якія апісваюць падзеі і лёсы людзей да 1991 года ўключна.
4. Узнагароды атрымаюць аўтары трох самых цікавых відэа-інтэрв’ю:
1 месца – відэакамера з флэш-памяццю;
2 месца – сучасны планшэт,
3 месца – набор цікавых кніг.
Першае і трэцяе месца вызначыць экспертная група, якая складаецца з вуснага гісторыка, этнографа і відэа-аператара.
Уладальніка планшэта абярэ галасаванне, якое адбудзецца на канале Youtube Памяць Народа, праз колькасць падабаек (лайкаў) пад відэа-інтэрв’ю.
5. Кожнае відэа павінна мець інфармацыю пра запіс, так званы Пашпарт вуснагістарычнага ўспаміну. Гэта звесткі пра галоўнага героя відэа-інтэрв’ю, Вашага сведку часу: імя, прозвішча, імя па бацьку, месца і дата нараджэння, месца пражывання падчас узгадваемых падзеяў (калі гэта не згадваецца у інтэрв’ю). Таксама трэба пазначыць дату й месца запісу відэа-інтэрв’ю, імя і прозвішча аўтара відэазапісу, кантактныя звесткі – тэлефон, электронная пошта. “Пашпарт" можа быць дасланы у прымацаваным тэкставым файле, альбо агучаны падчас відэазапісу.
6. Даслаць відэа можна наступнымі спосабамі:
I.Невялікі відэазапіс можна даслаць на электронную пошту – pamiac.naroda@gmail.com;
II. Больш “цяжкія” файлы можна запампаваць на http://dropmefiles.com , ці любы іншы файлаабменнік, даслаўшы нам спасылку для спампоўвання і неабходную інфармацыю пра запіс;
III. Даслаць кружэлкі з відэазапісам звычайнай поштай на адрас: Мінск, вул. Карла Лібнэхта, 112, памяшканне 1/Н (РМГА «СЭТ»), індэкс 220036;
IV. Перадаць відэазапіс праз нашых калегаў ва ўсіх абласных гарадах, каб дамовіцца тэлефануйце: +375292423722, +375297556885, +375447357571.
За актуальнымі навінамі й абвесткамі сачыце на нашых старонках:
http://nashapamiac.org/, МГА “Гісторыка” http://my-historica.org/, на старонках Конкурса ў сацыяльных сетках (ВКонтакце, Facebook) і ў СМІ.
Чакайма Вашага ўдзелу!