Сообщество не верифицировано администрацией ВКонтакте
Видимость
открытое
Популярность:
У сообщества нет огня Прометея
Домен:
rechitsabel
Описание
Усе, хто лічыць, што Рэчыца - гэта беларускі горад і павінен мець беларускае аблічча, хто неабыякавы да беларускае мовы, можа на ёй размаўляць, хоча навучыцца, хоча набрацца смеласці каб пачаць карыстацца сапраўднай, культурнай, літаратурнай беларускай мовай, а не смешнай трасянкай, у жыцці - УСЕ СЮДЫ!!!
ВІТАЮЦЦА:
- абмеркаванні моўнай сітуацыі ў рэгіёне і краіне;
- прапановы па пашырэнні ўжытку беларускай мовы на рэчыцкай зямлі;
- расповяды пра спробы выкарыстання мовы ў жыцці (у крамах, з чыноўнікамі і г.д.);
- паведамленні пра падзеі, прысвечаныя нацыянальнаму і моўнаму адраджэнню;
- і ўсё, што дазволіць вярнуць беларускую мову рэчычанам і жыхарам раёна...
"ЖЭСТАЧАЙШЭ" БАНЯЦЦА (тым, для каво эта напісана, наверное, будзет более панятна на таком "чыстам рускам езыке", каторым пользуюцца "рускайызычные" беларусы в Рэчіцкам раёне):
- аскарбіцельные высказыванія в адрас беларускай мовы;
- неуважыцельные запісі в атнашэніі учаснікаў групы;
- тэзісы пра ненужнасць беларускава езыка, не падкрэплённые абаснаваніямі і лагічаскімі даказацельствамі;
ТАКСАМА Ў СУПОЛЦЫ ЗАБАРОНЕНА:
- выкарыстанне абсцэннай лексікі (мата) падчас абмеркаванняў, дадання іншай інфармацыі;
- абразы ўдзельнікаў суполкі і абмеркаванняў;
- заклікі да зрынання канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, скасавання беларускай дзяржаўнасці;
- размяшчэнне інфармацыі экстрэмісцкага, парнаграфічнага, жахлівага (без адмысловага папярэджвання) ды іншага забароненага заканадаўствам Беларусі зместу.
МЫ ГАТОВЫЯ СПРАЧАЦЦА І ПЕРАКОНВАЦЬ! АДРОДЗІМ МОВУ РАЗАМ!