РЭЧЫ БЕЛАРУСКІЯ

  • Подписчики: 853 подписчиков
  • ID: 105531214
Блокировка:
Нет ограничений
Верификация:
Сообщество не верифицировано администрацией ВКонтакте
Видимость
открытое
Популярность:
У сообщества нет огня Прометея
Домен:
rechybel

Описание

“Як звычайна бывае і з Багамі, прадметы абстаноўкі часам атрымоўваюць новае жыццё, з наіўнага ўжытку пераходзячы ў катэгорыю культурных дзівосаў”. Жан Бадрыяр – Сістэма рэчаў Распавядзіце нам, што вы ведаеце пра простыя беларускія рэчы? Нас цікавяць артэфакты прамысловай, рамеснай і саматужнай вытворчасці, якая існавала ў межах сучаснай Беларусі на працягу апошніх стагоддзяў. Для нас гэтая тэма важная з прафесійнага пункту гледжання, бо ўсё гэта – вытокі дызайна. Гэта “terra incognita” – паралельная рэчаіснасць, недаследаваная, несістэматызаваная і неапублікаваная. Мы падыходзім да рэалізацыі праекта з двух бакоў – па-першае, далучаем да збору рэчы, якія нас уразілі як сваёй дзівоснасцю, надзвычайнасцю, парадаксальнасцю, так і кур’ёзнасцю, безгустоўнасцю, бяссэнсоўнасцю. Па-другое мы вылучаем рэчы, што маюць адпаведныя назвы, якія падкрэсліваюць нашую ідэнтычнасць – ад старажытных аўтэнтычных назваў да савецкага “новаязу” і сучаснага нэймінгу. Гэтую тыпалогію мы бачым наступным чынам: 1. Адзенне, абутак, галантарэя 2. Ежа, напоі (іх пакунак і этыкеткі) 3. Зброя 4. Посуд 5. Інструменты, абсталяванне, станкі 6. Паліграфічная прадукцыя 7. Мэбля 8. Транспарт 9. Электрычнае абсталяванне 10. Будынкі, элементы інтэр’ру 11. Прадметы сельскагаспадарчага побыту 12. Цацкі 13. Спорт/Гульні/Турызм 14. Оптыка і фота/кінаабсталяванне 15. Іншыя, што ўзгадаеце. Усё гэта мы ажыццяўляем дзеля публікацыі ў нашым каталозе беларускіх дызайнераў, але далей гэта можа пераўтварыцца ў больш буйны праект - быць пачаткам выставы або калекцыі будучага нацыянальнага музея дызайна. Карацей кажучы, мы чакаем ад вас фотаздымкі і апісанні дзівосных узораў рэчаў - ад цудоўных да пачварных, ад выкшталцоных да няўклюдных, але аднолькава дарагіх для нашай свядомасці. Рэчы Беларускія - праект Беларускага саюза дызайнераў. У 2016 годзе Саюз выпусціў грунтоўную кнігу "Тутэйшы дызайн. Асобы. Рэчы", дзе акрамя 309 асобаў, знакавых для сучаснага беларускага дызайна, прадстаўлена 170 рэчаў з цікавымі кароткімі эсэ. Акрамя таго ў "Тутэйшага дызайна" ёсць сайт https://designtut.by На гэтай старонцы будуць прадстаўленыя рэчы, якія ёсць у кнізе і на сайце, але мы спадзяемся, яна будзе папаўняцца новымі цікавымі беларускімі рэчамі. Далучайцеся, будзе цікава!