Описание
Вы любіце дарыць і атрымліваць падарункамі, а яшчэ чакаеце Каляды і цуды? Тады вітаем;)!
Таемны абмен падарункамі распачынаецца ў трэці раз!
Асноўная мэта праекта «Таемны Зюзя» - абмен падарункамі ўсляпую паміж гарадзенцамі (якія, далучаючыся да нас, будуць называцца Зюзікамі).
Ад вас патрабуецца падрыхтаваць падарунак і перадаць яго ў маёнтак Зюзі, што знаходзіцца па адрасе: г. Гродна, вул. Агінскага, 21 ці вул. Э.Ажэшкі, 22 (ля ўваходу ва ўніверсітэт).
Пасля таго, як у маёнтку будуць усе падарункі, пачнецца самае цікавае: Зюзя будзе раздорваць іх усім удзельнікам.
🎄🎄🎄🎄🎄🎄🎄🎄🎄🎄🎄🎄🎄🎄🎄🎄🎄🎄🎄🎄🎄🎄🎄🎄🎄🎄🎄🎄🎄🎄🎄
Для зручнасці праект падзяляецца на этапы:
1 этап: з 1 па 15 снежня - рэгістрацыя Зюзікаў.
Для рэгістрацыі дашліце ліст Зюзю. Гэта можна зрабіць на сайце https://ziuzia2020.bitrix24site.by/ (націскаем кнопку "Напісаць ліст"). Зарэгістравацца можна і ў суполках Вк (https://vk.com/taemnyziuzia) і Facebook (https://www.facebook.com/groups/ziuzia2020), даслаўшы адміністратару асабістае паведамленне з усімі дадзенымі .
Вам патрэбна будзе ўказаць наступныя дадзеныя:
1. Прозвішча, імя
2. Тэлефон
3. Адрас
4. Ліст Зюзю (Дзеду Марозу, Святому Мікалаю – каму хочаце ).
Гэты ліст будзе размешчаны на старонках сайта ды групаў у сацсетках. Ваша імя пры гэтым указвацца не будзе, толькі парадкавы нумар. Напрыклад, Зюзік 1, 2, 3 і г.д. Пасля рэгістрацыі адміністратар пацвердзіць ваш удзел у праекце, звязаўшыся з Вамі па тэлефоне ці ў сацсетках. І ўкажа ваш нумар, які вы абавязкова пазначыце на сваім падарунку.
2 этап: з 16 па 27 снежня - перадача падарункаў у маёнтак Зюзі.
На гэтым этапе Вы прыдумваеце падарунак, запакоўваеце яго, указваеце ВАШ нумар, атрыманы пры рэгістрацыі. Потым чытаеце лісты Зюзю (Дзеду Марозу, Святому Мікалаю) ад іншых Зюзікаў. Магчыма, Вам спадабаюцца чые-небудзь пісьмы, і Вы захочаце ажыццявіць чыесьці жаданні. Тады вы можаце падрыхтаваць яшчэ адзін падарунак і ўказаць на ім для каго. Напрыклад, "Зюзіку № 9". Калі да 27 снежня вы па якіх-небудзь прычынах не перадасце падарунак у маёнтак, то будзеце выключаны з праекту, на жаль, і, адпаведна, не атрымаеце падарунак ад Зюзі.
3 этап з 28 па 31 снежня - дастаўка і атрыманне падарункаў.
У гэты перыяд усе падарункі перамешваюцца і дорацца Вам. Важна выканаць некаторыя правілы:
*падарунак павінен каштаваць не менш чым 15 беларускіх рублёў. Скажам, каб не было камусьці крыўдна атрымаць шакаладку ў адказ на падораны Айфон :) Калі ў падарунак укладзена асабістая праца, і вы не можаце аб'ектыўна ацаніць кошт, то парайцеся з сябрамі.
*падарунак павінен быць запакаваны ў непразрыстую паперу.
**на асноўным❗ падарунку павінен быць указаны нумар, які вы атрымалі пры рэгістрацыі.
**калі вы падрыхтавалі і дадатковы падарунак па лісце да Дзеда Мароза, то на ім укажыце "Зюзіку №__" і нумар таго, каму прызначаецца падарунак (кошт гэтага падарунка не мае значэння). Тут можна ўказаць і ад каго падарунак.
*забараняецца перадаваць падарункі, якія вам не спатрэбіліся, альбо рэчы, якія ўжо былі ў карыстанні (б/у). П.С. Ну, калі вы, канечне, не ўпэўнены, што гэта супер патрэбны і карысны падарунак.
*рыхтуйце падарункі унісэкс, каб, часам, дзяўчыне не трапіўся чыста мужчынскі падарунак, а хлопцу - жаночы.